БАСРА. Сёньня ў Ірак вярнуўся шыіцкі духоўны лідэр Аятала Мохамэд Бакір аль Хакім пасьля 23-гадовага выгнаньня ў Іране.Сёньня кіраўнік Вышэйшай Рады Іслямскай рэвалюцыі ў Іраку зьвярнуўся на перапоўненым стадыёне да 10 тысячаў сваіх прыхільнікаў у Басры, шыіцкім цэнтры краіны. Аль Хакім заявіў, што ён супраць любога ірацкага ўраду, прызначанага замежнікамі, аднак пры гэтым не ўзгадаў ЗША. Паводле Аль Хакіма, іракцы мусяць мець незалежны ўрад, у якім будуць прадстаўленыя мусульмане, хрысьціяне ды меншасьці краіны. Шыіцкая групоўка Аль Хакіма хоча, каб кіраваньне Іракам вялося згодна з іслямскімі законамі. Аль Хакім ўзначальвае найбольш масавую шыіцкую групоўку, якая супрацьстаяла Садаму Хусэйну. У 1970 годзе ён быў арыштаваны і цярпеў пакуты за кратамі, пасьля 23 гады знаходзіўся ў выгнаньні ў Ірану/