[ 14:49 ]  Прэзыдэнт Эстоніі сьвяткуе 75-годзьдзе

ТАЛІН. Сёньня прэзыдэнту Эстоніі Арнольду Рюйтэлю споўнілася 75 гадоў. З гэтай нагоды ў Таліне адбылася прэзэнтацыя мэмуараў прэзыдэнта на ангельскай і расейскай мове. Сёньня раніцай прэзыдэнта першым павіншаваў з днём народзінаў мужчынскі хор – ля прэзыдэнцкага палацу прагучала “Песьня мужчынаў” у выкананьні Таварыства мужчынскай песьні Эстоніі і аркэстру сілаў абароны. Далей Арнольда Рюйтэля павіншаваў экс-прэзыдэнт Леннарт Мэры, сьпікер парляманту Энэ Эргма, урадоўцы, дыпляматы, дзеячы культуры й навукі. Сёньня ўвечары эстонскі прэзэдэнт ладзіць урачыстую вячэру ў памяшканьні Мастацкага музэю ў Кадрыоргэ.