[ 14:45 ]  Аліеў сьвяткуе 80-ыя ўгодкі ў турэцкім шпіталі

АНКАРА. Прэзыдэнт Азэрбайджану Гейдар Аліеў сьвяткуе свае 80-годзьдзе ў шпіталі ў турэцкай сталіцы. Сёньня яго наведаў і павіншаваў турэцкі прзыдэнт Ахмед Сезэр. Урачыстасьці з нагоды юбілею ў Баку адкладзеныя да вяртаньня прэзыдэнта на радзіму. Турэцкія мэдыкі пакуль не паведамляюць, калі Гейдар Аліеў можа пакінуць шпіталь. Азэрбайджанскі прэзыдэнт прыбыў ў Турэччыну на лячэньне 3 траўня пасьля таго, як згубіў прытомнасьць падчас публічнага выступу. Выказваюцца розныя меркаваньні аб стане здароўя прэзыдэнта. Паводле азэрбайджанскіх ўладаў, ён адчувае сябе вельмі добра й хутка вернецца дахаты. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін павіншаваў юбіляра і падпісаў указ аб узнагародзе яго ордэнам “Андрея Першазваннага”.