[ 14:41 ]  Сытуацыя з атыповай пнэўманіяй ускладняецца

Кітай, Тайвань і Ганконг паведамляюць сёньня пра вялікую колькасьць сьмяротных выпадкаў і інфікаваньняў вірусам атыповай пнэўманіі. У Кітаі яшчэ 5ь чалавек сканалі й 85 заразіліся САРС. Кітайскія ўлады паведамляюць пра агульную колькасьць ахвяраў у краіне – 235 чалавек, і амаль 5 тысячаў захварэлых. У Ганконгу 2 чалавекі сканалі й 7 былі інфікаваны, у Тайване сёньня былі зарэгістраваныя 5 сьмерцяў і 23 выпадкі захворваньня. У сьвеце ад САРС памерлі прынамсі 526 чалавек, і больш чым 7 200 чалавек хварэюць на атыповую пнэўманію ў больш чым 25 краінах сьвету, з большага ў Азіі. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя сёньня выказала занепакоенасьць з той прычыны, што ёсьць сумнеў ў надзейнасьці дадзеных, якія прадстаўляюць кітайскія ўлады аб колькасьці захварэлых. Дзярждэпартамэнт ЗША дазволіў сем’ям супрацоўнікаў сваіх дыпляматыхных місіяў пакінуць Кітай, Ганконг і Тайвань.