КАБУЛ. Ва ўсходнім Афганістане ля гораду Хост адбылося сутыкненьне паміж ўрадавымі войскамі і атрадамі талібаў. Паводле інфармацыйных агенстваў, падчас сутычкі быў забіты адзін афганскі вайсковец і паранены амэрыкаснкі жаўнэр. Пазьней амэрыканская авіяцыя збамбавала будынак, дзе схаваліся талібы.