БАГДАД.Часовая амэрыканская адміністрацыя Іраку зьбіраецца да 15 чэрвеня аднавіць сыстэмы жыцьцезабесьпячэньня, адукацыі й аховы здароўя ў Іраку. У блізкім часе ў ірацкіх гарадах будуць створаныя мясцовыя адміністрацыі. Джэй Гарнэр, які адказвае ў часовай адміністрацыі за рэканструкцыю і гуманітарную дапамогу, прапанаваў, каб мэдычная дапамога ірацкім людзям пакуль была бясплатнай. Сёньня ірацкім дзяржаўным служачым была выплачана па 20 даляраў, з красавіка яны не атрымлівалі заробкаў з прычыны вайны.