[ 20:51 ]  Францыя Польшча й Нямеччына будуць супрацоўнічаць ня гледзчы на разыходжаньні

ВРОЦЛАЎ. Лідары Францыі, Нямеччыны і Польшчы зрабілі спробу паслабіць напружанасьць у адносінах, якая ўзьнікла ў выніку безумоўнай падтрымкі Польшчай сілавой апэрацыі ЗША ў Іраку. Лідары трох краінаў: Жак Шырак, Гэрхард Шродар і Аляксандар Квасьнеўскі па сканчэньні сустрэчы ў Вроцлаве сказалі, што будуць працягваць супрацоўніцтва ня гледзчы на разыходжаньні. Шродар падкрэсьліў, што ўсе тры краіны гатовыя максымальна дапамагчы аднаўленьню Іраку, а Шырак дадаў, што Францыя будзе абмяркоўваць унесеную Злучанымі Штатамі ў Раду Бясьпекі ААН рэзалюцыю ў справе Йраку “адкрыта й канструктыўна”, але паўтарыў, што асноўную ролю ў павенным Іраку мусіць адыгрываць ААН.