ТЭГЕРАН. Іранская рада вартаўнікоў іслямскай рэвалюцыі адхіліла папраўку да закону пра рэферэндум, якая павялічвала паўнамоцтва іранскага прэзыдэнта. Раней заканадаўчую папраўку ўхваліў іранскі парлямант. Паводле Рады вартаўнікоў іслямскай рэвалюцыі, зьмены ў заканадаўстве дазволяць прэзыдэнту краіны супрацьстаяць такім зьявам, як нядаўняе закрыццё газэтаў і затрыманьне студэнціх лідэраў. Рада вартаўнікоў назвала папраўку неканстытуцыйнай і даслала яе назад у парлямант.