[ 15:21 ]  ЗША спынілі дзеяньне санкцыяў супраць Іраку

ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты Амэрыкі спынілі дзеяньне эканамічных санкцыяў, якія ўвёў супраць рэжыму Садама Хусэйна ў 1990 годзе Кангрэс ЗША. Міністар фінансаў ЗША Джон Сноў гаворыць, што гэта дазволіць павялічыць памеры штомесячнай амэрыканскай гуманітарнай дапамогі да 500 даляраў на кожнага іракца. Як заявіў прэзыдэнт Джордж Буш, Злучаныя Штаты прапануюць Радзе бясьпекі ААН прыняць рэзалюцыю ў адмену міжнародных санкцыяў супраць Іраку. Масква падтрымае гэтую рэзалюцыю – заявіў міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў пасьля сустрэчы ў Маскве з міністрам замежных справаў Савудаўскай Арабіі прынцам Саудам Аль-Фэйсалам. Пазьней Іваноў абмеркаваў гэтае пытаньне з памошнікам Дзяржсакратара ЗША Кімам Холмесам. Ігар Іваноў вітае спыненьне санкцыяў, якія зараз перашкаджаюць гуманітарнай дапамозе Іраку, аднак хоча, каб абавязкава былі выкананыя ўсе працэдуры.