Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр выказаўся за больш актыўны удзел ААН і усясьветнай супольнасьці ў паваеннай рэканструкцыі Іраку. Выступаючы сёньня ў Лёндане на прэсавай канферэнцыі пасьля перамоваў з аўстралійскім прэм’ер-мінітрам Джонам Хавардам, Блэр зазначыў, што пакуль Злучаныя Штраы Амэрыкі і саюзьнікі нясуць адказнасьць за парадак і бясьпеку ў Іраку. Сёньня Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл абмяркуе з Генеральным сакратаром ААН Кофі Ананам перспэктывы супрацоўніцтва Вашынгтона і ААН ў справе аднаўленьня Іраку.
Амэрыканскае камандваньне затрымала ў Іраку сёньня Газі Хаммуда – былога кіраўніка партыі Садама Хусейна.