[ 15:23 ]  ЗША дапамогуць ў пошуку скрадзеных культурных скарбаў Іраку

ЛІЁН. Генеральны пракурор ЗША Джон Эшкрофт заявіў аб актыўным удзеле Злучаных Штатаў у пошуку скрадзеных ў Іраку культурных каштоўнасьцяў. Выступаючы на міжнароднай канферэнцыі ў французскім Ліёне ён сказаў, што магчыма, што марадзёрамі кіравалі злачынныя групоўкі. Генеральны пракурор ЗША сказаў, што “Ірак – гэта калыска цывілізацыі”, і ўсе скрадзеныя скарбы павінны вярнуцца ў краіну. “Крадзёж ірацкай спадчыны – парушэньне закону, гэта абраза гонару ірацкіх людзей, напад на каштоўнасьці цывілізацыі.” У Ліёне адбываецца двухдзённае паседжаньне міжнародных мастацкіх экспэртаў і прадстаўнікоў правахоўчых ворганаў, наладжаная ІНТЭРПОЛАМ.