[ 05:57 ]  Паўэл заклiкае Пхэньян да большай адказнасьцi

ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакртар ЗША Колiн Паўэл заклiкаў Паўночную Карэю паводзiць сябе больш адказна ў пытаньнi ядзернай праграмы. Раней паўночнакарэйскiя ўлады заявiлi, што спыняць перамовы наконт сваёй ядзернай праграмы, калi Злучаныя Штаты ня прымуць нядаўнiя прапановы Пхэньяну ў вырашэньнi крызысу. Гэтыя прапановы не публiкавалiся, аднак паведамляецца, што Паўночная Карэя прапанавала скасаваць сваю ядзерную праграму ў абмен на эканамiчныя i дыпляматычныя выгады.