[ 17:17 ]  Пасланьнік ЗША сустрэўся з Махмудам Абасам

Адмысловы пасланьнік ЗША Вільям Барнс сустрэўся сёньня з нядаўна абраным палестынскім прэм’ер–міністрам Махмудам Абасам. Яны абмяркаўвалі плян мірнага развязваньня блізкаўсходнега канфлікту -- “дарожную мапу”. Плян прадугледжвае спыненьне гвалту й стварэньне палестынскай дзяржавы да 2005 году. Пасьля сустрэчы, Вільям Барнс агучыў прапанову прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша скарыстаць магчымасьць “настойліва й энергічна рухацца да двухбаковага ўспрыманьня.” Паводле ўдзельніка сёньняшніх перамоваў з палестынскага боку Саэба Эрэката, Ізраіль павінен выказаць афіцыйную рэакцыю на мірны плян, з тым, каб тэрмінова пачаць яго рэалізацыю. Ізраільскі прэм’ер-міністра Арыэль Шарон заявіў сёньня ў Ерусаліме, што Ізраіль можа пайсьці на пэўныя саступкі, але не ў тых выпадках, калі гэта тычыцца бясьпекі ізраільскіх грамадзянаў. Адная з умоваў ізраільскага боку -- адмова ад плянаў вяртаньня ў Ізраіль каля 2 мільёнаў палестынскіх уцекачоў.