ТЭГЕРАН. Іранская палiцыя арыштавала больш за 70 прастытутак падчас рэйду ў Тэгеране i ваколiцах iранскай сталiцы. Таксама былi арыштаваны дзевяць мужчынаў i адна жанчына, якiя трымалi два бардэлi ў гарадох Рашт i Анзалi на паўночным захадзе ад Тэгерану.
Прастытуцыя ў Іране забароненая i жорстка караецца, аднак, нават паводле афiцыйных лiчбаў, у гэтай iсьлямскай краiне працуюць прынамсi 30 тысячаў прастытутак.