БАГДАД. Міжнародны камітэт Чырвонага крыжа ізноў запратрабаваў дапусьціць супрацоўнікаў арганізацыі да йрацкіх ваеннапалонных. Прадстаўніца арганізацыі Нада Думані заклікала вайсковае кіраўніцтва ЗША трымацца Жэнэўскай канвэнцыі. Учора прадстаўнікі войска паведамілі, што вызвалілі яшчэ блізу 350 палонных. Усяго ж, на волю адпушчаныя больш як 5 тысячаў 700 чалавек. У лягярох для ваеннапалонных пакуль застаюцца больш трох з паловай тысячаў іракцаў. Сёньня ў Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан абмяркуюць прапанаваны Злучанымі Штатамі плян стабілізацыі сытуацыі ў Іраку.