[ 18:32 ]  Сірыя павінна зрабіць рашучыя крокі ў барацьбе супраць экстрэмісцкіх груповак

ЕРУСАЛІМ. Вышэйшы дыплямат са Злучаных Штатаў Уільям Бёрнс паінфармаваў кіраўніцтва Ізраілю пра вынікі візыту дзяржаўнага сакратара ЗША Коліна Паўэла ў Сырыю. Учора ў Дамаску Паўэл сустрэўся з сірыйскім прэзыдэнтам Басарам Асадам. Паўэл паведаміў, што Дамаск ужо пачаў барацьбу супраць экстрэмісцкіх груповак, базаваных на тэрыторыі краіны. І ўсё ж, паводле дзяржаўнага сакратара, Сірыя павінна зрабіць рашучыя крокі ў гэтым кірунку, з гледзішча зьмены сытуацыі ў рэгіне, пасьля краху рэжыма Садама Хусэйна ў Іраку й абвешчаньня пляну разьвязаньня ізраільска-палестынскага канфлікту. Чакаецца, што ў наступным тыдні Паўэл наведае Ізраіль.