[ 20:21 ]  Буш кажа, што ЗША знойдуць у Іраку зброю масавага зьнiшчэньня

КРОЎФАРД (АМЭРЫКАНСКІ ШТАТ ТЭХАС). Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня выказаў упэўненасьць, што амэрыканскiя сiлы знойдуць ў Іраку зброю масавага зьнiшчэньня. Буш таксама паскардзiўся, што былы намесьнiк прэм’ер-мiнiстру Іраку Тарык Азыз падманвае на допытах амэрыканскiя сiлы, якiя ўтрымлiваюць яго пад вартай.