[ 21:52 ]  Дыпляматы краінаў Эўразьвязу прыедуць у Багдад

РОДАС (ГРЭЦЫЯ).Cёньня на грэцкай выспе Родас адбылася сустрэча міністраў замежных справаў краінаў Эўзразьвязу. Сустрэча разлядалася, як магчымасць для ўрадаў краінаў Эўразьвязу вырашыць разнагалосьці, якія ўзьніклі падча вайны ў Іраку, а гэтаксама абмяркаваць напружаныя дачыненьні са Злучанымі Штатамі. Сёньня міністры пагадзіліся на тое, каб даслаць сваіх дыпляматычных прадстаўнікоў ў Багдад. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро сёньня заявіў, што любыя спробы павысіць абароназдольнасьць Эўропы толькі ўмацуюць блёк НАТО. Выступаючы на двухдзённай сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу, Стро вітаў нядаўнюю прапанову Францыі, Нямеччыны, Бэльгіі і Люксэмбургу пра стварэньне супольнага ваеннага штабу асобна ад НАТО, аднак зазначыў, што гэта мусіць быць зроблена з думкай аб умацаваньні НАТО і эўрапейскай абароны