Генеральны Сакратар НАТО Джордж Робертсан наведае Грузію 14 траўня. Грузінскае міністэрства абароны выказвае спадзяваньні, што вынікам яго візыту стане будучае запрашэньне Грузіі далучыцца да НАТО. Яшчэ ў лістападзе падчас саміту ў Празе Грузія зьвярталася з прозьбай аб запрашэньні ў НАТО.