[ 15:53 ]  Затрыманыя яшчэ тры паплечнікі Садама Хусэйна

ДУБАЙ. Вайсковае камандаваньне Злучаных Штатаў паведаміла аб затрыманьні яшчэ трох прадстаўнікоў ірацкага рэжыму са сьпісу 55 найбольш шуканых асобаў. Затрыманы былы міністар ваеннай індустрыялізацыі Абд ат-Таўаб Мула Хувэйш, адзін з кіраўнікоў партыі БААС Мізбан Хадр Хады і віцэ-прэзыдэнт Таха Мугул ад-Дын Маруф - адпаведна нумары 16, 41 і 42 са сьпісу. У заяве не падаюцца дэталі затрыманьня.