[ 21:55 ]  Выбух на аўтазапраўцы ў Багдадзе --чацьвёра загінулі, больш за трыцца атрымалі апёкі

БАГДАД. У выніку выбуху і пажару на аўтазапраўнай станцыі больш за чатыры чалавекі загінулі, і больш за трыцаць атрымалі моцныя апёкі. Паводле сьведкаў, жыхары Багдадскага раёну Аллаўі падчас сьвяткаваньня аднаўленьне электрычнасьці й стралялі ў паветра. Выпадкова адна з куляў трапіла ў аўтазапраўку. Амэрыканскіх вайскоўцаў, якія прыбылі на месца здарэньня, натоўп сустрэў антыамэрыканскімі лёзунгамі .