У шмат якіх краінах сьвету прайшлі першатравеньскія маніфэстацыі. У Расеі ў дэманстрацыях, арганізаваных прафсаюзамі, узялі ўдзел больш як 2 мільёны чалавек. Акцыі праходзілі пад лёзунгам «Сацыяльнай дзяржаве – сацыяльную палітыку». У Нямеччыне галоўная першатравеньская акцыя адбылася ў месьце Ной-Аншпах, недалёка ад Франкфурду. У сямітысячным шэсьці ўзяў удзел канцлер Гэрхард Шродар. У Багдадзе йрацкія камуністы ўпершыню, цягам апошніх дзясяткаў гадоў, афіцыйна адзначылі 1 траўня. На Кіпры – упершыню за 45 гадоў – жыхары грэцкай часткі выспы адзначылі сьвята разам з прафсаюзнымі лідарамі туркаў-кіпрыётаў.