МАДРЫД. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл сёньня прыбудзе ў Мадрыд, каб абмеркаваць пасьляваенную будучыню Іраку і Блізкаўсходні канфлікт. Чакаецца, што Паўэл сустрэнецца са сваім гішпанкім калегам Ана Паласіо, а потым з прэм’ер-міністрам Хасэ Марыя Азнарам. Мяркуецца, што Паўэл выкажа падзяку Гішпаніі за падтрымку ЗША ў вайне супраць Іраку. Пасьля Гішпаніі Дзяржсакратар ЗША накіруецца ў Альбанію, Сірыю і Ліван. Колін Паўэл шукае падтрымкі ў справе аднаўленьня Іраку, а таксама ў плянах развязваньня ізраільска-палестынскага канфлікту.