ПАЛАСА ГАЗА. Прынамсі 7 палестынцаў, сярод якіх двое дзяцей (2-ух і 13-ці гадоў) былі забітыя сёньня ў Паласе Газа, дзе ізраільскае войска вядзе антытэрарыстычную апэрацыю. Яшчэ два палестынцы былі забітыя ля места Гэброн на Заходнім беразе. Апэрацыя праводзіцца ў адказ на нядаўны самагубчы тэракт у Тэль-Авіве, ахвярамі якога сталі тры чалавекі і блізу 50 былі параненыя. Гэтыя падзеі супалі з учорашняй перадачай абодвым бакам канфлікту так званай «Дарожнай мапы» – мірнаму пляну, які, міэж іншага, прадугледжвае неадкладнае спыненьне гвалту паміж ізраільцамі й палестынцамі. Дакумэнт распрацаваны ЗША, Эўразьвязам, ААН і Расеяй. Палестынскі міністар працы Гасан Аль-Хаціб назваў сёньняшнія падзеі, у дачыненьні да мірнага пляну, разбуральнымі.