[ 13:49 ]  Моцны землятрус у Турэччыне

АНКАРА. Моцны землятрус адбыўся сёньня ў турэцкай правінцыі Бінгёль. На гэта час загіблымі лічуцца 84 асобы і прыблізна 390 – параненымі. Разбураныя дзясяткі будынкаў. Пад заваламі апынуліся сотні людзей, у тым ліку – больш сотні вучняў мясцовай школы-інтэрнату. Каля 50-дзяцей выратавальнікі ўжо выцягнулі з-пад завалаў. Сіла землятрусу склала 6.4 балу паводле шкалы Рыхтара. Усяго было зафіксавана больш як 50 штуршкоў. Найбольшы зафіксаваны землятрус у гэтым раёне адбыўся ў 1971 годзе. Ён забраў жыцьці дзевяцісот чалавек.