[ 11:49 ]  Міністар абароны ЗША прыяжджае ў Афганістан

КАБУЛ. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд прыяжджае ў Афганістан для перамоваў зь лідарам краіны Хамідам Карзаем і іншымі кіраўнікамі. Перамовы пройдуць у Кабуле. Рамсфэльд таксама сустрэнецца з кіраўніком міратворчых сілаў у Афганістане, гэнэрал-лейтэнантам ўзброеных сілаў ЗША Дэнам Мак’Нілам.