[ 19:41 ]  ЗША лічаць своечасовым скасаваньне санкцыяў супраць Іраку

ВАШЫНГТОН. ЗША лічаць своечасовым скасаваньне санкцыяў супраць Іраку – пасьля падзеньня рэжыму Спадама Хусэйна. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл рэкамэндаваў ураду краіны вынесьці пастанову, што амэрыканскі закон пра спонсараў тэрарызму больш не датычыць Іраку. Гэта зробіць лягчэйшым гандаль з Багдадам і прадстаўленьне яму дапамогі. Прадстаўнік Белага Дому Алы Флэйшар паведаміў, што прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падтрымлівае скасаваньне санкцыяў супраць Іраку, уведзеных у 1991 годзе, пасьля вайны ў Пэрсыдзкай затоцы.