[ 17:23 ]  Жалобныя ўрачыстасьці памяці паўстаньня ў0 Варшаўскім гэтта

ВАРШАВА. Прэзыдэнты Ізраілю й Польшчы Моша Кацаў і Аляксандар Квасьнеўскі ўзялі ўдзел у жалобнай урачыстасьці з нагоды 60-ай гадавіны паўстаньня ў варшаўскім гэтта, калі некалькі сотняў габрэяў вялі змаганьне супраць нацыстаў. Учора у былым канцэнтрацыйным лягеры Асвэнцым, дзе былі зьнішчаныя больш як 1 мільён габрэяў, прэзыдэнты ўзялі ўдзел у маршы па «дарозе сьмерці» -- шляху, якім зьняволеных вялі ад цягнікоў да лягернай брамы. Усяго ў часе Галакосту было зьнішчана шэсьць мільёнай габрэяў, у тым ліку тры мільёны ў Польшчы.