ДЭНПАСАР (Інданэзія). Сёньня ў Інданэзіі суд выставіў афіцыйнае абвінавачаньне першаму падазронаму на арганізацыю выбуху летась на выспе Балі, у выніку якога загінулі 202 чалавекі. Працэс над Амрозі, у чыю машыну была закладзеная бомба, пачнецца 12 траўня. Яму пагражае пакараньне сьмерцяй. Суду чакаюць яшчэ больш 30-ці чалавек. Улады лічаць, што тэракт на Балі арганізавала экстрэмісцкая групоўка “Джамаа Іслямія”, зьвязаная з “Аль-Кайдай”.