ЖЭНЭВА. Прадстаўнiкi Ўсясьветнай арганiзацыi здароўя паведамiлi, што заўтра адменяць папярэджаньне наконт непажаданасьцi паездак у канадзкi горад Таронта з-за пагрозы вiрусу САРС. Яны кажуць, што задаволеныя захадамi ўладаў Таронта супраць распаўсюду хваробы.
Рашэньне адмянiць папярэджаньне было прынятае пасьля сустрэчы ў Жэнэве памiж генэральным дырэктарам Ўсясьветнай арганiзацыi здароўя Гро Гарлемам Брундляндам i канадзкай дэлегацыяй. На сустрэчы дэлегацыя падкрэсьлiла, што за апошнiя 20 дзён у раёне Таронта не было зарэгiстравана новых выпадкаў хваробы.
Найбольш цяжкая сытуацыя з-за вiрусу САРС склалася ў Кітаі -- сёньня там памерла яшчэ 9 і захварэла больш за 200 чалавек. Па ўсім сьвеце ад новай хваробы памерлi ўжо каля 330 чалавек, захварэлі прыкладна 5 тысячаў.