[ 07:14 ]  ЗША абяцаюць ператварыць Ірак у дэмакратычную краіну

ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш паабяцаў, што ЗША дапамогуць ператварыць Ірак у сапраўдную дэмакратычную краіну. Буш падкрэсьліў, што іракцы будуць мець магчымасьць абраць сваіх лідараў без усялякага ціску з боку ЗША. Як адзначыў лідар Злучаных Штатаў , з кожным днём іракцы ўсё больш набліжаюцца да дэмакратыі і лепшага жыцьця. Тым часам Пэнтагон абнародаваў апошнія дазеныя амэырыканскіх стратаў цягам ваенных дзеяньняў у Іраку. Загінулі 137 амэрыканскіх вайскоўцаў, 495 былі параненыя.