[ 18:32 ]  Падчас рабаўніцтваў з ірацкіх банкаў было скрадзена 400 млн. $

Багдад Падчас масавых рабаўніцтваў пасьля падзеньня рэжыму Садама Гусэйна моцна пацярпелі ірацкія банкі. Паводле амэрыканскага кансультанта цэнтральнага банку Іраку Джорджа Малінэкса з банкаў было скрадзена каля 400 мільёнаў даляраў.