[ 15:52 ]  Афганістан: былы кароль на чале канстытуцыйнай камісыі

Кабул Былы кароль Афганістану Махамад Захір Шах узначаліў урадавую камісыю па дапрацоўцы Канстытуцыі краіны. У камісыю ўваходзяць 35 чалавек, у тым ліку 7 жанчынаў. Праэкт Канстытуцыі ў сёлетнім кастрычніку будзе прадстаўлены на зацьвяржэньне дэлегатам ўсеафганскага сходу плямёнаў Лоя Джырга. Тым часам сёньня на паўдзёным ўсходзе Афганістану ўрадавыя войскі вялі баі са злучэньнем талібаў. Паводле мясцовых уладаў 10 талібаў былі забітыя і 6 параненыя.