(КІЕЎ) Міністар абароны Ўкраіны прызначыў адмірала Вячаслава Сычова камандуючым ваенна-марскога флёту. Напярэдадні прэзыдэнт Леанід Кучма звольніў з гэтай пасады адмірала Міхайла Ежэля. Раней Леанід Кучма скрытыкаваў адмірала падчас наведаньня чарнаморскага порту Сэвастопаль за раскраданьне вайсковай маёмасьці. Прэзыдэнт загадаў гэнэральнай пракуратуры і радзе нацыянальнай бясьпекі правесьці рассmледаваньне ў справе незаконнага выкарыстаньня дзяржаўных фондаў і ваеннай маёмасьці на Крымскай паўвысьпе, дзе базуецца ўкраінскі флёт