ВАШЫНГТОН. Мiнiстар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявiў, што Злучаныя Штаты не дазволяць iрацкiм мусульманам-шыiтам усталяваць у Іраку рэлiгiйны рэжым. Паводле Рамсфэльда, Злучаныя Штаты не дапусьцяць, каб дэмакратычныя пераўтварэньнi ў Іраку скралi тыя, хто хоча зрабiць Ірак падобным да суседнага Ірану.
Рамсфэльд зноўку зьвiнавацiў Іран ва ўмяшальнiцтве ў iрацкую палiтыку i ў засылцы агентаў праз мяжу, каб падтрымаць iрацкiх шыiтаў. Мiнiстар абароны ЗША таксама заявiў, што на ягоную думку iрацкi народ жадаў б, каб iмi кiравалi iракцы, а не пэрсы.
Рамсфэльд распавёў на брыфiнгу ў Пэнтагоне, што сілы кааліцыі ў Іраку утрымліваюць у палоне ад сямі да сямі з паловай тысяч чалавек – у асноўным, іракцаў. Але сярод іх ёсьць сырыйцы, а таксама грамадзяне iншых краiнаў.
Міністар паведаміў, што каалiцыйныя сiлы адпускаюць на волю шэраговых ірацкіх салдатаў.
Паводле Рамфэльда, сярод затрыманых – 12 чалавек са сьпiсу асабліва важных асобаў, абвешчаных у вышук. Рамсфэльд сказаў, што некаторыя з палонных iракцаў паведамiлi каалiцыйным сiлам карысную iнфармацыю для пошукаў зброi масавага зьнiшчэньня i сувязяў iрацкага рэжыму з тэрарыстычнымi групоўкамi.
Паведамляецца, што сярод затрыманых -- былы кіраўнік ірацкіх спэцслужбаў Фаруд Хіджазі. Хіджазі кіраваў зьнешнімі апэрацыямі ірацкіх спэцслужбаў у сярэдзіне 90-х гадоў.