(Арганізацыя аб’яднаных нацыяў) Кіраўніцтва ААН цьвердзіць, што іракцам па-ранейшаму патрэбная гуманітарная дапамога. Аб гэтым заявіў кіраўнік праграмы ААН “Нафта ў абмен на харчаваньне” Бэнон Сэван. Па рашэньні Рады бясьпекі ААН гэтая праграма была працягнутая да 3 чэрвеня 2003 году. Гэтая дата лічыцца апошняй, пасьля якой санкцыі ААН у в аднолсінах Іраку павінныя быць скасаваныя, а кантрль над нафтавымі запасамі – перайсьці да ірацкіх уладаў