[ 19:08 ]  У палоне ў кааліцыі каля 7 з паловай тысяч іракцаў

(ВАШЫНГТОН) Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфелд паведаміў на брыфінгу ў Пэнтагоне, што сілы кааліцыі ў Іраку утрымліваюць у палоне ад сямі да сямі з паловай тысяч чалавек – у асноўным, іракцаў. Але сярод іх ёсьць і сырыйцы. Паводле Рамфелда, сярод затрыманых – 12 чалавек са сьпсу асбліва важных асобаў, абвешчаных у вышук. Многія зь іх маюць каштоўную інфармацыю. Міністар паведаміў, што шэраговыя ірацкія жаўнеры былі адпушчаныя. Доналд Рамсфелд выказаў задавальненьне у сувязі з затырманьнем віцэ-прэмьера Іраку Тарыка Азіза