(ПЕКІН) Кітай сёньня абвесьціў пра пяць новых сьмяротных выпадкаў у выніку захворваньня на САРС. Такім чынам, на сёньняшні дзень колькасьць памерлых на САРС у Кітаі дасягнула 115 чалавек. Хворых на нетыповую пнэўманію ў Кітаі зараз 2600 чалавек. Яшчэ шэсьць чалавек памерлі сёньня ў Ганконгу. Кітай, адкуль, як мяркуецца, вірус паходзіць, сёньня абвесьціў, што зьбіраецца выдаткаваць 420 мільёнаў даляраў на стварэньне агульнанацыяльнай сеткі барацьбы з новай хваробай