[ 17:35 ]  Чачэнскі ваяўнік Гачыяеў можа хавацца ў Панкісі

(ТБІЛІСІ) Міністар нацыянальнай бясьпекі Грузіі Ніка Лаліяшвілі сёньня паведаміў, што падазраваныя ў арганізацыі выбухаў дамоў у Расеі ваяўнікі могуць хавацца ў Панкіскай цясьніне. На думку Лаліяшвілі, Ачымех Гачыяеў можа быць сярод тых асобаў, якія ўсё яшчэ хаваюцца на мяжы Чачэніі і Грузіі. На думку расейскіх праваахоўчых ворганаў, менавіта Гачыяеў зьяўляецца адным з арганізатараў выбухаў 1999 году. Па словах Лаліяшвілі нядаўнія акцыі грузінскіх спэцслужбаў прывялі да затрыманьня двух меркаваных паплечнікаў Гачыяева, якія ўжо былі выдадзеныя Расеі