[ 06:18 ]  Ізраiль ня будзе помсьцiць за тэракт

ТЭЛЬ-АВІЎ. Мiнiстар абароны Ізраiлю Шаўл Мафаз заявiў, што Ізраiль ня будзе помсьцiць за ўчорашнi палестынкi самагубчы тэракт, ад якога загiнуў адзiн iзраiлец i былi параненыя 13. Паводле Ізраiльскага вайсковага радыё, такое рашэньне было прынятае, каб не падрываць аўтарытэт новапрызначанага палестынскага прэм’ер-мiнiстра Махмуда Абаса i кiраўнiка палестынскiх службаў бясьпекi Мухамэда Даглана. Абодва палестынскiя кiраўнiкi абяцаюць змагацца з тэрарызмам.