СЭЎЛ: Прадстўнікі Злучаных Штатаў, Паўночнай Карэі і Кітаю, правялі сёньня другі дзень перамоваў прысьвечаных ядзернай праграме Пхэняну. Амэрыканскі пасланьнік, намесьнік Дзярж-сакратара Джэймс Кэлі адмовіўся пракаментаваць ход перамоваў, якія праходзяць за зачыненымі дзьвярыма. Пхэнян абвінавачвае ЗША ў паглыбленьні крызісу, і заклікае іх адмовіцца ад варожай палітыкі ў дасыненьні да Паўночнай Карэі. Гэта першыя непасрэдныя кантакты паміж Пхэнянам і ЗША з часу, як мінулай восеньню Паўночная Карэя аднавіла сваю ядзерную праграму. За дыпляматычную разьвязку крызісу выказаўся сёньня прэм’ер Японіі Юніхіра Кайзумі.