ВЕНА: Прадстаўнікі краінаў-экспарцёраў нафты абмяркоўваюць у Вене шляхі прадухіленьня далейшага зьніжэнтья цэнаў на нафту. Міністр Нафтавай Прамысловасьці Савудаўскай Аравіі Алі Аль-Наімі заявіў, што краіны ОПЭК праўдападобна прыймуць рашэньне зьменшыць здабычу нафты. Зараз упершыню з часу заканчэньня вайны, на міжнародныя рынкі пачала таксама паступаць нафта з Іраку. Арганізацыя краінаў’экспарцёраў нафты намагаецца ўтрымаць цэны гэтага паліва паміж 22-мя і 28-мю далярамі за барэль.