ПАРЫЖ. Мiжнародная журналiсцкая арганiзацыя “Рэпарцёры бязь межаў” выступiла з жорсткай крытыкай амэрыканскага ўраду. Паводле арганiзацыi, улады ЗША прыкладаюць недастаткова намаганьняў, каб расьледаваць зьнiкненьне журналiстаў у Іраку.
Францускi тэлеапэратар Фрэд Нэракi i лiбанскi перакладчык Хусэйн Атман зьнiклi 22 сакавiка, пасьля таго, як iхная машына трапiла пад абстрэл каля гораду Басра ў паўдзённым Іраку. Тады загiнуў брытанскi журналiст Тэры Лойд.