[ 20:38 ]  Палестынскія лідэры прайшлі да згоды наконт складу ўраду

Рамалла. Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Ясер Арафат і палестынскі прэмьер-міністар Махмуд Аббас прыйшлі да згоды наконт складу новага ўраду. Вырашана, што Махамад Даглан, якога Аббас хацеў прызначыць міністрам унутраных справаў, стане шэфам службы ўнутранай бясьпекі, а МУС узначаліць сам прэмьер-міністар . Злучаныя Штаты і Эўразьвяз віталі кампраміс, да якога прайшлі палестынскія лідэры. Склад новага ўраду палестынскай аўтаноміі яшчэ мусіць быць зацьверджаны палестынскім парлямантам.