[ 18:04 ]  У Іраку прайшла нарада наконт стварэньня новай ўлады краіны

БАГДАД. Кіраўнік часовай амэрыканскай адміністрацыі Іраку генерал Джэй Гарнер сёньня паабяцаў курдцкім лідарам, што яны будуць мець магчымасьць браць удзел у стварэньні дэмакратычнага ірацкага ўраду. На канфэрэнцыі, якая адбылася ў горадзе Арбіл на поўначы Іраку, Гарнер заявіў, што мэта амэрыканскай прысутнасьці ў Іраку – дапамагчы стварыць новую ўладу краіны. Гарнер таксама адзначыў, што ўмовы ў Іраку паляпшаюцца, але пытаньні бясьпекі па-ранейшаму застаюцца сур’ёзнымі.