Ерусалім Дэпутаты палестынскага парляманту заклікалі кіраўніка аўтаноміі Ясера Арафата і прэмьер-міністра Махмуда Аббаса пераадолець супярэчнасьці наконт складу ўраду. Канфлікт быў выкліканы адмоваю Арафата зацьвердзіць на пасадзе міністра ўнутраных справаў аўтаноміі Мухамада Даглана, які быў кіраўніком палестынскай службы бясьпекі ў сэктары Газа. У кіраўніка ўраду ёсьць дзьве магчымасьці: ці прапанаваць новы склад кабінэту ці сысьці ў адстаўку.