Масква Міністар ядзернай энэргэтыкі Расеі Аляксандар Румянцаў заявіў сёньня, што саркафаг, пабудаваны над 4-м блёкам Чарнобыльскага рэактару, можа выбухнуць. Міністар сказаў, што ў саркафагу ўжо ёсьць дзюркі, праз якія можа распаўсюдзіцца радыяцыя. Пабудова новага больш бясьпечнага саркафагу мяркуецца пачаць не раней, чым у наступным годзе.