[ 13:54 ]  Інспэктары ААН зьбіраюцца вярнуцца ў Ірак

Нью-Ёрк Кіраўнік камісыі ААН ў справе раззбраеньня Іраку Ганс Блікс заявіў, што інспэктары мусяць вярнуцца ў Ірак, каб падцьвердзіць ці абвергуць наяўнасьць там зброі масавага зьнішчэньня. Сёньня сп-р Блікс зробіць справаздачу перад Радай бясьпекі ААН пра гатоўнасьць інспэктараў аднавіць працу ў Іраку. Прадстаўнік Злучаных Штатаў у ААН Джон Нэграпонтэ заявіў, што Вашынгтон ня бачыць неабходнасьці ў аднаўленьні працы інспэктараў.