КІЕЎ. Прэзыдэнт Грузii Эдуард Шэварнадзэ сёньня наведвае Ўкраiну з афiцыйным вiзытам. Агенцыя навiнаў ИТАР-ТАСС паведамляе, што Шэварнадзэ правядзе перамовы з украiнскiм кiраўнiцтвам наконт эканамiчнага, ваеннага i палiтычнага супрацоўнiцтва дзьвюх краiнаў. У прыватнасьцi маюць абмяркоўвацца праекты пабудовы трубапровадаў Баку-Супса i Баку-Тбiлiсi-Цэйхан.