БАКУ. Сёньня прэзыдэнт Азэрбайджану Гейдар Аліеў двойчы ўпаў у часе прамовы ў вайсковай Акадэміі ў Баку. На тэлеэкранах было бачна, што прэзыдэнт хапаецца за сэрца і скардзіцца на боль. Аднак, пасьля таго, як ахоўнікі падхапілі Аліева пад рукі, прамая трансьляцыя абарвалася. Прэзыдэнт працягнуў прамову перад дзьвума тысячамі чалавек пасьля 15 хвілінаў. У траўні Гейдару Аліеву споўніцца 80 гадоў. У 1987 годзе ён прайшоў інфаркт, і за тым у ЗША яму была праведзеная аперацыя на сэрцы.